«Прыйшоў пешшу з тэрыторыі Беларусі». Польскія памежнікі пракаментавалі «Люстэрку» інцыдэнт з дэпартаваным беларусам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У сераду, 12 чэрвеня, выданне MOST расказала пра беларуса Дзмітрыя Смактуновіча, які адмовіўся пакідаць Польшчу і заставаўся на мяжы паміж пунктамі пропуску «Тэрэспаль» і «Брэст». Паводле інфармацыі выдання, мужчыну дэпартавалі, але ён адмаўляўся ісці на тэрыторыю Беларусі. «Люстэрка» звярнулася па каментар у Памежную службу Польшчы. Вось што там адказалі.

Иллюстративное изображение, пограничный переход в Тересполе. Фото: polsatnews.pl
Ілюстрацыйная выява, памежны пераход у Тэрэспалі. Фота: polsatnews.pl

Па каментар адносна сітуацыі са Смактуновічам «Люстэрка» звярнулася да прэс-сакратара Надбужанскага аддзела Памежнай службы Польшчы Дарыюша Сяніцкага.

Ён адзначыў, што ў 11.30 рух у пункце пропуску быў адноўлены пасля «невялікага перапынку».

— Перапынак быў выкліканы тым, што грамадзянін Беларусі, які хацеў перасекчы мяжу пешшу, быў адпраўлены назад, бо ў пераходзе «Тэрэспаль» дазволена перасякаць мяжу толькі на аўтамабілях, там не прапускаюць пешаходаў, — сказаў Сяніцкі. — Гэты чалавек прыйшоў пешшу з тэрыторыі Беларусі, яго развярнулі яшчэ на мосце праз Буг, перад уваходам на тэрыторыю памежнага пераходу. Ён нават не паспеў дайсці да тэрміналаў і быў затрыманы на лініі дзяржаўнай мяжы. Ужо знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ён выйшаў за агароджу моста і спрабаваў саскочыць у раку. Пасля перамоваў з беларускімі службамі мужчына вярнуўся на дарогу і сышоў на тэрыторыю Беларусі.

— Але паводле інфармацыі жонкі гэтага беларуса, ён быў дэпартаваны з Польшчы, адмовіўся вяртацца ў Беларусь і застаўся ў нейтральнай зоне.

— Не, гэты чалавек спрабаваў перайсці мяжу пешшу, ён прыбыў з тэрыторыі Беларусі. Але быў затрыманы памежнікамі яшчэ на ўваходзе ў пункт пропуску «Тэрэспаль «і адпраўлены назад.

Што адбылося?

Як расказала выданню MOST жонка Дзмітрыя Смактуновіча Наталля, 11 чэрвеня 2024 года каля 07.40 яе мужа ў Беластоку спыніла паліцыя для праверкі дакументаў. Высветлілася, што ў яго быў ануляваны літоўскі ВНЖ (яго жонка лічыць, што такое рашэнне літоўскія ўлады прынялі таму, што Дзмітрый у 2003 годзе працаваў дзяжурным у папраўчай калоніі).

Выданне не выключае, што падставай для анулявання ВНЖ магла стаць судзімасць Дзмітрыя за тое, што ён перавозіў мігрантаў, якія нелегальна заязджаюць у Польшчу з беларускага боку. Наталля кажа, што мужа затрымлівалі за гэта яшчэ ў красавіку 2023 года і, бо ён супрацоўнічаў са следствам, судзімасць была пагашаная.

У 10.30 жонцы Ддзмітрыя патэлефанаваў супрацоўнік польскай Памежнай службы і паведаміў, што той знаходзіцца на памежным пераходзе ў Тэрэспалі і ў іх дакументы на яго дэпартацыю. Паводле яе, памежнікі адвялі беларуса ў нейтральную зону паміж Беларуссю і Польшчай, і ён застаўся на мосце праз раку Буг.

Паводле жонкі, дачакаўшыся, пакуль прыйдзе іншая змена польскіх памежнікаў, Дзмітрый спрабаваў звярнуцца да іх і папрасіць пра міжнародную абарону. Наталля кажа, што ў Беларусь яму вяртацца нельга праз грамадзянскую пазіцыю. Аднак гэта не прынесла выніку.

Як кажа жанчына, у 01.42 Дзмітрый папрасіўся ў беларускі аўтобус і здолеў даехаць да польскага памежнага пераходу. Да 03.00 яму ўдалося трапіць да польскіх памежнікаў, але ў 06.30 яго зноў вывезлі ў нейтральную зону. Мужчына адмаўляўся вяртацца ў Беларусь, і ў адказ на гэта польскія памежнікі перакрылі рух у пункце пропуску «Тэрэспаль».

Дзмітрый Смактуновіч нейкі час знаходзіўся ў нейтральнай зоне, але пазней перайшоў на тэрыторыю Беларусі.

Падзеі могуць па-сапраўднаму збіваць з панталыку і палохаць. «Люстэрка» хутка рэагуе на тое, што адбываецца, правярае факты і застаецца надзейнай крыніцай інфармацыі, нават у вельмі нестабільным свеце.

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.