Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Паводле звестак СМІ, 8 красавіка сілавікі правялі масавыя ператрусы ў агенцтвах нерухомасці Беларусі. Пра гэта рэсурсу Tochka.by паведамілі тры не звязаныя адна з адной крыніцы. Між тым, як стала вядома «Люстэрку», ператрусы праводзілі супрацоўнікі КДБ, а некаторыя агенцтвы праходзяць па крымінальных справах пра крадзяжы ці ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Здание КГБ в Минске, 2019 год. Фото: TUT.BY
Будынак КДБ у Мінску, 2019 год. Фота: TUT.BY

Паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка», спецслужбы прыходзілі з ператрусам як мінімум у тры агенцтвы — гэта «7 паверхаў», «Фаторыя Плюс» і «Марыэлт». Некаторых супрацоўнікаў і менеджараў забіралі на допыты. Прычына — крымінальныя справы па некалькіх артыкулах, адзін з якіх — арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў).

Пазней экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская са спасылкай на крыніцы расказала ў сваім тэлеграм-канале, чаму сілавікі прыйшлі ў агенцтвы нерухомасці:

— Вывучылі гадавыя справаздачы па фінансавых паказчыках і заробках у агенцтвах нерухомасці. І прыйшлі да тых, каго падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў, атрыманні грошай «міма касы» і выплаце заробкаў у канвертах.

Пад выглядам звычайнага кліента журналіст «Люстэрка» змог датэлефанавацца ў кампаніі «7 паверхаў» і «Фаторыя Плюс». У першай не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю пра ператрусы, заявіўшы, што працягваюць працаваць.

У другой адказалі, што не маюць большай інфармацыі, «чым маеце вы».

— На сённяшні дзень ліцэнзія нашай кампаніі не адкліканая, мы працягваем весці ўгоды, — сказаў супрацоўнік «Фаторыі Плюс».

Звязацца з «Марыэлтам» нам не ўдалося — там не бяруць слухаўку ні па адным з тэлефонаў.

На гэты момант Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ніяк не пракаментаваў ператрусы. Няма інфармацыі пра гэта і ў афіцыйных каналах МУС, СК і Генеральнай пракуратуры.