«Мы са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбныя». Лукашэнка сабраў нараду «ў сувязі з тым, што Захад нібыта не хоча з намі супрацоўнічаць»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Нараду па гандлі з замежнымі партнёрамі, «перш за ўсё на Усходзе», сабраў Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня, паведаміла прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на саммите ЕАЭС в Москве 8 мая 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка на саміце ЕАЭС у Маскве 8 траўня 2024 года. Фота: Reuters

Тэмай мерапрыемства стаў гандаль Беларусі на знешніх рынках у наступным годзе.

— У сувязі з тым, што Захад нібыта не хоча з намі супрацоўнічаць у галіне эканомікі, мы са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбныя, мы гэта выдатна разумеем — лішняя канкурэнцыя ў галіне аўтамабілебудавання, іншых галін не ўваходзіць у парадак дня заходніх дзяржаваў, якія падганяюцца ЗША, — адзначыў Лукашэнка.

Палітык адзначыў, што Беларусь «больш за ўсё сёння гандлюе на ўсходнім кірунку», хоць і ад Захаду «не адыходзіць канчаткова».

— Тое, што іх цікавіць і нам выгадна, — гандлюем, прадаём, але не тыя аб’ёмы і не тыя грошы. Таму — усходні кірунак. Расійская Федэрацыя, Кітайская Народная Рэспубліка, — пазначыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што «Сірыя, Афганістан і многія краіны Афрыкі выказваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю», піша БЕЛТА.

— Сірыя нам прапануе супрацоўніцтва, просіць, каб нашыя службовыя асобы прыехалі перагаварыць, вызначыцца. Афганістан таксама зацікаўлены ў нашай прадукцыі. Няпростая сітуацыя ў абедзвюх дзяржавах, — сказаў палітык.

Лукашэнка згадаў пра зацікаўленасць у супрацоўніцтве афрыканскіх дзяржаваў, але не стаў іх называць, каб «тут „сокалы“ не наляцелі на іх і не пачалі ціснуць».