Сілавікі праводзяць аблаву на актывістаў у Пружанах і Пінску. Пра гэта паведаміў 14 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле звестак праваабаронцаў, у райцэнтрах затрымалі да 20 чалавек. У людзей праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, запісвалі «пакаяльныя» відэа. Пасля гэтага большасць адпусцілі дадому, але некаторых пакінулі ў ІЧУ да суда.
«У Пінску сілавікі актыўнічаюць яшчэ з мінулага тыдня — яны ходзяць па дамах, на працу. Сілавікі заходзяць нават да людзей, якія толькі аднойчы былі асуджаныя па палітычнай адміністрацыйнай справе ў 2020 годзе. З імі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, агляд жылля, у іх настойліва просяць паказаць тэлефон», — паведамілі ў ПЦ «Вясна».
Нагадаем, 13 красавіка аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL папярэдзіла пра чарговую фэйкавую рассылку. Карыстальнікам прапаноўвалася праверыць свой акаўнт на прадмет знаходжання ў базах сілавікоў і атрымаць «заданне для аднаўлення законнасці ў Беларусі». У BYPOL падкрэслілі, што не маюць дачынення да гэтай рассылкі.
Пасля гэтага ў набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале паведамілі, што «з сённяшняга дня адбудзецца яшчэ адна масавая ачыстка».
Чытайце таксама