Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  2. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  3. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  4. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  5. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  6. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  7. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  8. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  9. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  10. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  11. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  12. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  13. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Читать по-русски


Расія размясціла тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, каб процідзейнічаць «агрэсіўнай дзейнасці NATO». Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў РФ Сяргей Рабкоў. Ён дадаў, што гэтае рашэнне Расія і Беларусь прымалі сумесна.

Пусковая установка российского ракетного комплекса «Искандер-М», который может использоваться как носитель тактического ядерного оружия, и транспортно-заряжающая машина к нему (слева). Фото: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016
Пускавая ўстаноўка расійскага ракетнага комплексу «Іскандэр-М», які можа выкарыстоўвацца як носьбіт тактычнай ядзернай зброі, і транспартна-зараджальная машына да яе (злева). Фота: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016

«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ажыццёўленае ў рамках процідзеяння ўсё больш агрэсіўнай і ўсё больш пагрозлівай дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу на чале з ЗША, правядзенню гэтым альянсам лініі на нанясенне Расіі стратэгічнай паразы, пашырэнню практыцы сумесных ядзерных місій NATO і шмат чаму іншаму. Нашае сумеснае з Мінскам рашэнне размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі абавязанае лініі калектыўнага Захаду. Розніца паміж намі і NATO велізарная, мы праяўляем максімальную адказнасць», — лічыць Рабкоў.

Прадстаўнік расійскага МЗС таксама заявіў, што Расія не плануе размяшчаць сваю ядзерную зброю ў іншых краінах, акрамя Беларусі.

Нагадаем, пра намер размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю ў Беларусі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў у сакавіку 2023 года. Пуцін патлумачыў гэта просьбамі Лукашэнкі, а таксама звяртаў увагу на тое, што ЗША размяшчаюць ядзерную зброю на тэрыторыі краін-саюзнікаў у Еўропе. Тады ж ён сказаў, што сваімі дзеяннямі Расія не парушыць дамовы пра нераспаўсюд ядзернай зброі, бо не перадае гэтую зброю Беларусі, а ўсяго толькі размесціць яе пад сваім кантролем на беларускай тэрыторыі.

У канцы траўня міністры абароны дзвюх краін Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін падпісалі неабходныя для гэтага дакументы. Крыху пазней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ядзерныя боепрыпасы ўжо пачалі ўвозіць у Беларусь.

У чэрвені 2023 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусь для размяшчэння на яе тэрыторыі дастаўленая першая партыя ядзерных зарадаў. У кастрычніку таго ж года ў МЗС РФ заявілі, што расійская ядзерная зброя застанецца ў Беларусі, пакуль у Еўропе застаецца ядзерная зброя ЗША.