Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  2. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  3. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  4. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  7. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  8. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  9. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  12. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  13. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  14. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
Читать по-русски


Масавыя затрыманні дактароў прайшлі ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, куды прывозілі на шпіталізацыю палітвязня Віктара Бабарыку. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай ініцыятывы «Белыя халаты».

Виктор Бабарико в день вынесения приговора, 6 июля 2021 года. Фото: Reuters
Віктар Бабарыка ў дзень вынясення прысуду, 6 ліпеня 2021 года. Фота: Reuters

Паводле звестак медыкаў, былі затрыманыя хірург Міхаіл Пачкоўскі (15 сутак арышту), уролаг Павел Стальмакоў (15 сутак), фельчар Наталля Первянёнак (10 сутак), доктар УГД-дыягностыкі Ала Стальмакова (штраф 100 базавых велічыняў), загадчык аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева (10 сутак).

Як развівалася сітуацыя з Бабарыкам

Увечары 26 красавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што Віктар Бабарыка, вязень ПК-1 Наваполацка, у ноч на 25 красавіка быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу — нібыта са слядамі збіцця і пнеўматораксу. Раніцай 27 красавіка блізкім палітыка ўдалося пацвердзіць факт яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне. Дзяржорганы каментаваць сітуацыю адмовіліся.

27 красавіка штаб Віктара Бабарыкі паведаміў, што экс-банкір заставаўся ў шпіталі, яго не збіраліся некуды перавозіць, бо транспартаванне было жыццёва небяспечнае. Аднак у наступныя дні пра дакладнае месцазнаходжанне Бабарыкі ў яго камандзе не ведалі, убачыць яго не ўдалося. 29 красавіка прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі заявіў, што зняволены Бабарыка «жывы і здаровы» і працягвае адбываць сваё пакаранне. Аднак ніякіх пацверджанняў гэтым словам у сілавых структурах не прывялі. 2 траўня сваякі Віктара Бабарыкі спрабавалі трапіць на прыём да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС. У прыёме адмоўлена.

12 траўня праваабаронцы паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, ён больш не лічыцца ў сваім атрадзе ў ПК-1 у Наваполацку. Пазней з’явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў бальніцы ў СІЗА на Валадарскага. Але родным яе не пацведзілі.