Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большинство людей в мире дышат грязным воздухом. Нормам ВОЗ соответствуют только семь стран
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  4. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  5. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  6. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  7. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  8. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  9. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  10. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  11. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  14. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  15. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
Читать по-русски


Самае буйное незаконнае грашовае ўзнагароджанне, зафіксаванае ў матэрыялах крымінальных справаў у 2022 годзе, склала адзін мільён даляраў, паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігар Грэйба на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы 8 снежня.

Игорь Грейбо. Скриншот трансляции
Ігар Грэйба. Скрыншот трансляцыі

Спікер не расказаў, хто перадаваў такі хабар і каму ён прызначаўся.

— Максімальны хабар сёлета зафіксаваны ў памеры 1 млн даляраў. Я памятаю гадоў 5−7 таму фігураваў хабар звыш 1 млн рублёў, але ён не быў атрыманы, бо праваахоўныя органы на стадыі атрымання паспелі спыніць, — сказаў ён.

Сёлета колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў у Беларусі павялічылася на 35% у параўнанні з мінулым годам. Аднак, паводле словаў Грэйбы, гэта сведчыць не пра хвалю карупцыі, а пра павышэнне эфектыўнасці выяўлення такіх злачынстваў.

— Матэрыяльная шкода ад карупцыйных злачынстваў склала 19 млн рублёў і кампенсаваная практычна напалову, — удакладніў спікер.

Грэйба расказаў, што сёлета была выкрытая схема «подкупу медыкаў для прасоўвання прадукцыі замежнай фармацэўтычнай кампаніі». Грошы ім перадавалі нібыта за лекцыі, з якімі яны выступалі. Аднак мерапрыемствы па факце не праводзіліся, а грошы медыкам перадавалі за тое, што яны рэкамендавалі пэўныя прэпараты кампаніі.

Зафіксавана больш за 50 выпадкаў перадачы медработнікам незаконных грашовых узнагародаў на агульную суму звыш 400 тысяч рублёў. Распачата сем крымінальных справаў.

— Праверачныя мерапрыемствы па дадзеных фактах намі праводзяцца і далей, — падкрэсліў Грэйба.