Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Не змаглі нават падаць сігнал SOS. Расказваем пра найбуйнейшую марскую катастрофу мірнага часу: яна была нашмат страшнейшая за «Тытанік»
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  4. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  5. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  6. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым
  7. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  8. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  9. Эксперты заподозрили, что Трамп не случайно приостановил обмен разведданными с Украиной, — вот их аргументы
Читать по-русски


42-гадоваму грамадзяніну Беларусі і Кіпра Аляксандру Кліменку выстаўленае абвінавачанне ў «злачыннай змове з мэтай адмывання грошай і вядзенні неліцэнзаванага бізнесу па аказанні грашовых паслуг», паведамляе «Позірк» са спасылкай на Міністэрства юстыцыі ЗША.

Фота іллюстрацыйнае. Фото: Pixabay.com
Фота іллюстрацыйнае. Фото: Pixabay.com

Мужчыну арыштавалі ў Латвіі 21 снежня 2023 года на запыт ЗША, ён ужо выдадзены амерыканскаму боку. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Сцвярджаецца, што з 2011 па ліпень 2017 года Кліменка разам з грамадзянінам Расіі Аляксандрам Віннікам і іншымі асобамі нібыта кантраляваў біржу лічбавых валют BTC-e, а таксама, як мяркуецца, кампанію па ажыццяўленні тэхналагічных паслуг Soft-FX і фінансавую кампанію FX Open.

Паведамляецца, што BTC-e была буйной структурай, якая займалася «кіберзлачыннасцю і адмываннем грошай у інтэрнэце», дазваляла сваім карыстальнікам «гандляваць біткоінам з высокім узроўнем ананімнасці». Арганізацыя «стварыла кліенцкую базу, якая ў значнай ступені залежыла ад злачыннай дзейнасці». Гэтая база, «меркавана, выкарыстоўвалася для садзейнічання злачынствам, пачынаючы ад камп’ютарных узломаў і заканчваючы махлярствам, крадзяжом асабістых звестак, схемамі вяртання падаткаў, дзяржаўнай карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў».

BTC-e і яе аператары для рэалізацыі сваіх схем, верагодна, выкарыстоўвалі ў тым ліку серверы, размешчаныя ў ЗША. Яны «былі арандаваныя і абслугоўваліся Кліменкам і кампаніяй Soft-FX».

Паводле інфармацыі bits. media, біржа ВТС мае расійскія карані.