Опубликовано 9 красавiка 2025 у 12.34
Адрес в интернете: https://zerkaloio-site.online/news/world/96336.html    

У МЗС Кітая адрэагавалі на інфармацыю пра грамадзян КНР, якія ваявалі ў складзе арміі РФ

Кітай не адпраўляў сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лінь Цзянь.

Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

— Урад Кітая заўсёды патрабаваў ад сваіх грамадзян трымацца далей ад зоны ўзброенага канфлікту, унікаць уцягнутасці ў любой форме, у прыватнасці, устрымлівацца ад удзелу ў ваенных аперацыях любога з бакоў, — паведаміў прадстаўнік МЗС КНР на брыфінгу. Ён дадаў, што «Кітай правярае інфармацыю з украінскім бокам».

Напярэдадні пра ўзятых УСУ ў палон кітайскіх салдат паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Грамадзяне КНР былі ўзятыя ў палон у Данецкай вобласці.

Ва ўкраінскім МЗС заявілі, што выклікалі для тлумачэнняў часовага паверанага ў справах Кітая ва Украіне.

На гэтую інфармацыю адрэагавалі і ў ЗША. Як паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамента Тэмі Брус падчас брыфінгу, гэтыя звесткі выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць Вашынгтона.

Серафіма Птушкіна / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO