Опубликовано 9 красавiка 2025 у 09.20
Адрес в интернете: https://zerkaloio-site.online/news/world/96314.html    

Трамп расказаў, колькі будуць дзейнічаць пошліны супраць Кітая

Абвешчаныя Трампам 104-працэнтныя пошліны на імпарт кітайскіх тавараў застануцца ў сіле, пакуль Пекін не заключыць угоду з Вашынгтонам. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША, піша NBC News.

Дональд Трамп на конференции консервативного политического действия. Вашингтон, Округ Колумбия, США, 22 февраля 2025 года. Фото: The White House
Дональд Трамп на канферэнцыі кансерватыўнага палітычнага дзеяння. Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША, 22 лютага 2025 года. Фота: The White House

«Пакуль яны не заключаць з намі ўгоду — усё так і застанецца. Я думаю, у нейкі момант яны ўсё ж заключаць угоду. Кітай хоча гэта зрабіць. Яны сапраўды хочуць дамовіцца», — сказаў Трамп на вячэры Нацыянальнага рэспубліканскага камітэта па выбарах у Кангрэс.

Нагадаем, у пачатку красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне тарыфаў як мінімум на 10% практычна для ўсяго свету. Для Кітая з улікам раней уведзеных збораў памер пошліны склаў 54%.

У адказ Міністэрства фінансаў КНР паведаміла, што з 10 красавіка будзе ўведзеная дадатковая пошліна ў памеры 34% на ўсе тавары з ЗША. Дональд Трамп, у сваю чаргу, прыгразіў увесці новыя тарыфы ў 50% на імпарт з Кітая ў дадатак да ўжо абвешчаных, калі Пекін не адменіць уласныя пошліны ў адказ.

Міністэрства гандлю КНР у адказ заявіла, што Кітай не паддасца на шантаж і будзе змагацца з пошлінамі да канца. Пагрозу Трампа там назвалі «памылкай у дадатак да ранейшай памылкі» і запатрабавалі ад амерыканскага прэзідэнта адмяніць рашэнні пра пошліны і распачаць перамовы.

Паколькі Кітай не адмяніў свае меры ў адказ, 104-працэнтныя дадатковыя тарыфы пачалі спаганяцца з 9 красавіка.

Фёдар Азёрскі / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO