Трамп палічыў непрымальнымі прапановы Пуціна па Украіне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Дональд Трамп сцвярджае, што калі б ён застаўся на пасадзе прэзідэнта, то Расія не пачала б вайну супраць Украіны. Пра гэта Трамп заявіў падчас перадвыбарных дэбатаў з Джо Байдэнам, якія транслявала CNN.

Дебаты Дональда Трампа и Джо Байдена в Атланте 28 июня 2024 года. Фото: Reuters
Дэбаты Дональда Трампа і Джо Байдэна 28 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Дональд Трамп лічыць, што калі б у ЗША быў «сапраўдны прэзідэнт», якога б Пуцін «паважаў», то вайна Расіі супраць Украіны не пачалася б. Паводле яго, падчас баявых дзеянняў загінула «значна больш чалавек, чым людзі ведаюць». Ён таксама раскрытыкаваў Байдэна за вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана: «Калі Пуцін гэта ўбачыў, ён сказаў: „Ведаеце што? Я думаю, мы ўвойдзем ва Украіну“».

Пасля гэтага журналіст папрасіў яго пракаментаваць пералічаныя Уладзімірам Пуціным прапановы па ўрэгуляванні ваеннага канфлікту, але Дональд Трамп іх не падтрымаў: «Не, яны непрымальныя».

Пры гэтым Трамп чарговым разам паабяцаў вырашыць пытанне з вайной ва Украіне ў тым выпадку, калі ён пераможа на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах.

Джо Байдэн, у сваю чаргу, зноў назваў расійскага прэзідэнта «ваенным злачынцам» і заявіў, што Уладзімір Пуцін хоча аднавіць СССР.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін 14 чэрвеня пералічыў умовы спынення вайны супраць Украіны. У прыватнасці, ён заклікаў Украіну адмовіцца ад уступлення ў NATO, а таксама «прыняць новыя тэрытарыяльныя рэаліі» — то-бок прызнаць акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі — Крым, Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці «суб'ектамі Расійскай Федэрацыі».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прапанову Уладзіміра Пуціна пра спыненне вайны «ультыматумам» і параўнаў яго з тым, што казаў Гітлер пра Чэхаславакію.