Цэнтр Мінска стаў у дзевяцібальных заторах, транспарт ідзе са спазненнем да 30 хвілін
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У цэнтры Мінска ўвечары 27 снежня ўтварыліся дзевяцібальныя заторы, грамадскі транспарт рухаецца са спазненнем да паўгадзіны, вынікае са звестак сэрвісу «Яндэкс.Карты» і паведамляенняў «Мінсктранса».

Пробки в Минске вечером 27 декабря 2024 года. Изображение: "Яндекс. Карты"
Заторы ў Мінску ўвечары 27 снежня 2024 года. Выява: «Яндэкс.Карты»

Мяркуючы з сэрвісу «Яндэкс.Карты», на 18 гадзін вечара ў Мінску самая напружаная сітуацыя на дарогах — у раёнах Нямігі, Кастрычніцкай плошчы, на вуліцах Леніна і Янкі Купалы, каля плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, на вуліцах Першамайская, Казлова, Захарава, Залатая Горка, Акадэмічная. Там у адным ці абодвух напрамках адразу — вялікія заторы.

Заторы адзначаюцца і ў іншых раёнах сталіцы, у тым ліку на праспекце Пераможцаў і МКАД. Рух можа ўскладняцца праз ДТЗ ці дарожныя работы.

Як паведамляе «Мінсктранс», праз канцэнтрацыю транспарту парушаны графік руху аўтобусаў і тралейбусаў па вуліцах Сурганава, Акадэмічная, праспекце Пушкіна, вуліцах Валгаградская і Захарава. Транспарт можа спазняцца да 20−30 хвілін.