Польскія фермеры разлілі свіны гной паблізу аднаго з участкаў мяжы з Беларуссю. Такім чынам яны разлічваюць стрымаць парушальнікаў-мусульман ад спробаў незаконна пранікнуць у Еўрасаюз. Відэа акцыі было апублікаванае на старонцы Агульнапольскага пратэсту фермераў (OOPR) у сацсетцы X.
Відэа: «КоммерсантЪ»
Адзін з удзельнікаў акцыі расказаў выданню Wirtualna Polska пра сэнс мерапрыемства:
«Мы пачынаем паліваць памежную паласу на польска-беларускай мяжы свіным гноем. Гэтым мы паказваем, што салідарныя з нашымі сілавымі структурамі. Мы пакажам уладам, як трэба абараняць нашую тэрыторыю».
Фермеры-пратэстоўцы лічаць, што нелегальныя мігранты не будуць перасякаць залітую свіным гноем паласу. Паводле іх словаў, большасць з нелегалаў вызнае іслам, піша Wirtualna Polska.