З ініцыятывы пракуратуры Іванаўскага раёна ў шматдзетнай сям'і забралі чатырох малагадовых дзяцей праз тое, што бацькі прайгравалі ўсе грошы ў анлайн-казіно, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Паводле інфармацыі пракуратуры, з 2023 года муж і жонка ажыццявілі больш за 12 тысяч гульнявых аперацый з рознымі сумамі ставак, ад 40 капеек да 200 рублёў. Акрамя таго, для гэтых жа мэтаў яны ўзялі пяць крэдытаў у розных банках на больш чым 30 тысяч рублёў.
У выніку чацвёра дзяцей пары (2016, 2020, 2022 і 2023 гг. нараджэння) доўгі час жылі ва ўмовах недабрабыту, іх асноўныя жыццёвыя патрэбы не задавальняліся.
На патрабаванне пракурора Іванаўскага раёна тэрытарыяльная камісія па справах няпоўнагадовых прыняла рашэнне прызнаць дзяцей тымі, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яны змешчаныя ў сацыяльны прытулак.
Акрамя таго, суд па заяве пракурора абмежаваў сямейную пару ў наведванні ігральных установаў і ўдзеле ў азартных гульнях на тры гады.
Распечатано с портала ZERKALO.IO