У Мінску пакаралі дырэктара прадпрыемства за тое, што ён наняў «дыскрэдытаванага» супрацоўніка без узгаднення з адміністрацыяй раёна
Читать по-русски


Дырэктара мінскай арганізацыі аштрафавалі за парушэнне правілаў прыёму на працу. Прычына ў тым, што ён наняў на кіраўнічую пасаду працаўніка, якога раней неаднаразова звальнялі за прагулы, і не ўзгадніў гэта з раённай адміністрацыяй, паведамілі ў мінскай пракуратуры.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Высветлілася, што працаўніка, якога ўзялі на пасаду начальніка, за апошнія пяць гадоў неаднаразова звальнялі за прагулы, і дырэктар прадпрыемства пра гэта ведаў.

Паводле законе ў такіх выпадках, калі супрацоўніка ўжо звальнялі па дыскрэдытавальных абставінах, належыць узгадняць яго прызначэнне ў райвыканкаме, гарвыканкаме ці адміністрацыі раёна горада (у гэтым выпадку — Савецкага раёна Мінска). Аднак кіраўнік прадпрыемства гэтага не зрабіў.

«Ён выдаў загад пра прыём асобы на кіраўнічую пасаду без адпаведнай згоды кіраўніка адміністрацыі раёна», — расказалі ў пракуратуры.

У выніку дырэктара прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 6 арт. 10.12 КаАП (Парушэнне парадку прыёму работніка на працу). Паколькі ён прызнаў віну, на яго наклалі мінімальны штраф — 2 базавыя велічыні, або 74 рублі.