Опубликовано 8 красавiка 2025 у 13.05
Адрес в интернете: https://zerkaloio-site.online/news/economics/96147.html    

«Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта

Службы занятасці запусцілі апытанне наймальнікаў пра тое, якіх работнікаў ім не хапае. Гэта робяць, каб спрагназаваць патрэбы эканомікі ў кадрах. Сярод іншага ў працадаўцаў пытаюць пра працаўнікоў пенсійнага ўзросту.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Апытанне запусцілі з 7 красавіка, яно працягнецца да 16 чэрвеня. Каб працадаўцы змаглі выказацца на гэтую тэму, ім трэба зайсці ў асабісты кабінет на партале дзяржаўнай службы занятасці (для гэтага патрэбная электронная лічбавая пячатка) і запоўніць спецыяльную анкету.

«Дадзеныя апытання будуць выкарыстаныя для фармавання прагнозу кадравых патрэбаў эканомікі на найбліжэйшыя пяць гадоў», — адзначаюць службы занятасці.

Сярод іншага наймальнікаў у анкеце пытаюць пра месцы, якія павінныя вызваліцца праз «выбыццё работнікаў з натуральна-ўзроставых прычын — у сувязі з выхадам на пенсію». Падчас адказу на пытанне ў гэтай графе просяць адзначыць усіх работнікаў, якія ў найбліжэйшыя гады дасягнуць пенсійнага ўзросту (для жанчын гэта 58 гадоў, а для мужчын — 63). «Пры гэтым усё роўна, застаюцца працаваць у вас гэтыя супрацоўнікі ці ідуць на пенсію», — адзначаюць службы занятасці ў тлумачэнні, як запаўняць анкету.

Тым часам на 7 красавіка ў цэлым па краіне не хапае 196 376 работнікаў.

Вырашыць праблему з недахопам работнікаў у Беларусі не ўдаецца не першы год. Сярод прычын — ад’езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні праз палітыку.

Чытайце таксама

Іван Зверабой / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO