У Мінску даражэе праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, яно размешчанае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент набудзе моц праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Цяпер білет на аўтобус, тралейбус, трамвай, электробус у Мінску каштуе 85 капеек, а калі купляць у кіроўцы — 90 капеек. Новыя цэны — 95 капеек і 1 рубель адпаведна.
Таксама падаражэюць праязныя.
Да гэтага ў Мінску апошні раз падымалі кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў красавіку 2022-га.
У сталіцы ў траўні 2024 года паднялі цэны на некаторыя праязныя ў грамадскім транспарце — на тыя, што сумешчаныя з гарадскімі лініямі. Падаражэў менавіта «чыгуначны» складнік. Прычына — БЧ падняла кошт праезду ў цягніках гарадскіх ліній.
Пры гэтым сабекошт праезду ў метро ўлады Мінска ацэньваюць у 2,12 рубля — такую суму ў канцы мінулага года назваў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. Чыноўнік таксама заявіў, што розніцу закрываюць за кошт гарадскога бюджэту — у сярэднім за год на гэта выдаткоўваюць каля 134 млн рублёў.
Нагадаем, з 26 сакавіка кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце паднялі ў Мінскай вобласці, а з 29-га — у Магілёўскай. Цану білетаў на праезд у звычайных гарадскіх аўтобусах паднялі да 90 капеек за паездку, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля за паездку. Раней яны былі на дзесяць капеек таннейшыя.
Чытайце таксама