Для «дармаедаў» з 1 студзеня ўвялі новае абмежаванне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Беларусі з 1 студзеня 2025 года з’явілася новаўвядзенне што да «дармаедства». Яно прадугледжваецца праўкамі ў законы па пытаннях занятасці насельніцтва. Нагадаем, тыя, хто трапляе ў базу «дармаедаў», поўнымі тарыфамі аплачваюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі — ацяпленне, падагрэў вады і газ.

Снимок носит иллюстративный характер. Женщина на приеме у комиссии по «тунеядцам», Рогачев, 2017 год. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына на прыёме ў камісіі па «дармаедах», Рагачоў, 2017 год. Фота: TUT.BY

З гэтага года ў Беларусі ўвялі новую ўмову для тых, хто прэтэндуе на дапамогу па беспрацоўі ад цэнтра занятасці насельніцтва. Для гэтага трэба знаходзіцца «не менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі ў працоўных адносінах».

Як альтэрнатыва — праца па грамадзянска-прававых дамовах (то-бок па дамове падраду). Але ў такім выпадку ёсць дадатковая ўмова — выплата страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Нагадаем, у 2024 годзе дапамога па беспрацоўі складала максімум дзве базавыя велічыні, то-бок 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям, напрыклад, тым, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%.

У 2025 годзе ўлады збіраюцца ўвесці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі. Яго мусіць вызначыць урад.

Нагадаем, у 2024 годзе паведамлялася, што ўлады працягваюць абмяркоўваць магчымыя новыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «дармаедаў». Не выключана, што для тых, хто працуе за мяжой могуць увесці абмежаванні што да бясплатнай медыцыны. У прыватнасці, кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава заклапацілася дальнабойшчыкамі.

Чытайце таксама