Збанкрутаваў адзін з вытворцаў каўбаснай прадукцыі. Сярод іншага ён выпускаў паштэты, зельцы і рулеты
Читать по-русски


Вытворца каўбасных вырабаў з Брэсцкай вобласці «Прыбужжа Груп» распачаў працэдуру банкруцтва. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў адзіным дзяржрэестры звестак пра банкруцтва.

Фото с сайта pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота з сайта pixabay.com

Вытворца каўбасных вырабаў пад маркай Miednowski збанкрутаваў. У пачатку года кампанія пачала працэс ліквідацыі.

Крэдыторская пазычанасць на момант суда склала 4,3 млн рублёў, вынікае з судовых дакументаў. Актывы кампаніі былі на ўзроўні 1,9 млн рублёў. Але гэта «віртуальныя» грошы — гэта пазычанасць перад «Прыбужжа Груп» брэсцкага мясакамбіната «Старфуд», які таксама нядаўна збанкрутаваў. Гэта азначае, што нават калі мясакамбінат з Брэста пагасіць доўг, то «Прыбужжа Груп» усё роўна не разлічыцца з крэдыторамі за кошт актываў.

Наступнае паседжанне па справе прызначанае на 16 верасня.

Кампанія «Прыбужжа Груп» працуе ў Беларусі з кастрычніка 2019 года. Прадпрыемства па вытворчасці каўбасы паводле польскіх рэцэптаў знаходзіцца ў аграгарадку Медна пад Брэстам. Кампанія сярод іншага выпускала паштэты, зельцы, каўбасы, рулеты, сасіскі і сардэлькі.

Чытайце таксама