Многія беларусы, кліенты Santander у Польшчы, атрымалі СМС банка, у якіх той просіць іх прынесці да 26 чэрвеня від на жыхарства (часовы або пастаянны), піша devby.io са спасылкай на тэлеграм-канал Dzik Pic.
Адзін з кліентаў звязаўся з банкам. Вось што ён расказаў:
— Патэлефанаваў, [спытаў, што будзе, калі не прынесці пластык]. Сказалі, праграма будзе заблакаваная, але можна будзе карыстацца картай, BLIK. <…> Для сябе прыняў рашэнне больш не карыстацца Santander і найбліжэйшым часам выведу ўсе грошы і закрыю рахункі.
У якасці прававога абгрунтавання банк спасылаецца на арт. 1U Рэгламенту Рады (ЕС) 765/2006 ад 18 траўня 2006 года «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны» (там, дзе гаворыцца, што грамадзяніну РБ нельга мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без еўрапейскага ВНЖ). І яшчэ на арт. 5b Рэгламенту Рады (ЕС) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі Расіі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (дзе, у прыватнасці, згадваецца забарона на фінансавыя аперацыі расійскім юрыдычным асобам).
Абмежаванні з боку банка Santander для грамадзян Беларусі пачаліся ў 20-х днях траўня. Людзям без ВНЖ блакавалі доступ у рахунак і мабільную праграму. То-бок яны маглі плаціць карткай, але не маглі, да прыкладу, мяняць валюту анлайн. У неафіцыйнай гутарцы кліентам казалі, што гэтае распараджэнне «спусцілі зверху», імаверна, з KNF.
Аднак кіраўнік дэпартамента сувязяў з грамадскасцю банка Santander Яцак Баршчэўскі гэта адмаўляе. Паводле яго, камісія па фінансавым наглядзе не выстаўляла такога патрабавання. Але банкі могуць запатрабаваць дадатковыя дакументы ў сваіх кліентаў, каб не парушыць законаў пра супрацьдзеянне адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму.
Dzik напісаў у Камітэт па фінансавым наглядзе, але адказу так і не атрымаў. З тэхпадтрымкі Santander даслалі ліст, што «банк мае права абмежаваць доступ да анлайн-сэрвісаў Santander ці інструменту аўтарызацыі, калі банк абавязаны зрабіць гэта ў адпаведнасці з агульнадастасавальным заканадаўствам».
Чытайце таксама на devby.io:
Как разработчик в Польше работал курьером (но потом всё получилось)
Айтишник купил дом в Польше. Как получить разрешение в 2023, когда отказов больше
«Узнали, что беларус — и отказали». С какой дискриминацией сталкиваются экспаты
Распечатано с портала ZERKALO.IO