«Не значыць, што мы ўсіх загонім у стойла». Лукашэнка пракаментаваў змены, якія ўвядуць для ІП
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў змены, якія збіраюцца ўвесці для індывідуальных прадпрымальнікаў. На думку палітыка, у працы ІП «трэба навесці парадак». Пра гэта ён заявіў 30 красавіка падчас рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён.

Рынок Ждановичи в Минске. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рынак Ждановічы ў Мінску. Фота: TUT.BY

«Мы там парадак навялі. Рашэнні прынятыя адпаведныя — іпэшнікам ты будзеш тады, калі трапіш у спіс гэтых іпэшнікаў, то-бок (будзеш ажыццяўляць) той від работ, які будзе дазволены ІП. А то ў нас усе сталі іпэшнікамі, і працаваць няма каму. Парадак трэба навесці. І мы не ўсіх загонім у стойла. Не. Але мусіць быць парадак», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Як і планавалася, чыноўнікі зрэжуць спіс відаў дзейнасці для ІП. Тым, хто не трапіць у гэты пералік, давядзецца або закрыцца зусім, або стаць юрыдычнай асобай. Віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, да 1 ліпеня мусіць акрэсліць урад.

Спіс відаў дзейнасці, якой змогуць працягваць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі і самазанятыя, збіраюцца 15 траўня апублікаваць для грамадскага абмеркавання, заяўлялі раней у Мінэканомікі.

Нагадаем, гэта не першая спроба чыноўнікаў урэгуляваць працу прадпрымальнікаў. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў перспектыве пацісне руку апошняму ІП.