У Лукашэнкі ёсць памочнік па пытаннях «ад зямлі да неба». Відаць, ён нядрэнна кіруе жыллём, мяркуючы з колькасці кватэр ва ўласнасці
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Каманда BELPOL напярэдадні выпусціла фільм пра новую рэзідэнцыю Лукашэнкі на Мінскім моры, у якой прапісаныя сыны палітыка, яго нявесткі і ўнукі. У відэа згадваюцца людзі, якія маюць дачыненне да жылога комплексу. Сярод іх — Мікалай Латышонак, які раней быў начальнікам упраўлення асабістай аховы Лукашэнкі, а цяпер — памочнік палітыка па агульных пытаннях. «Люстэрка» з дапамогай BELPOL вывучыла біяграфію Латышонка і праверыла, якой маёмасцю (паводле звестак на сярэдзіну 2021 года) валодалі ён і яго сям’я.

Александр Лукашенко и Николай Латышонок, в то время – руководитель охраны президента, 14 декабря 2007. Фото: EPA
Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Латышонак, у той час — кіраўнік аховы прэзідэнта, 14 снежня 2007 года. Фота: EPA

Мікала Латышонак родам з вёскі Заброддзе Мёрскага раёна. У лістападзе 2023-га яму споўнілася 60 гадоў. Інфармацыі пра біяграфію і паслужны спіс няшмат. Вядома, што, калі Мікалаю было 24 гады, ён атрымаў у Разанскім вышэйшым паветрана-дэсантным вучылішчы пасведчанне афіцэра. Праз два гады мужчына ажаніўся з грамадзянкай Расіі, у пары з’явілася дачка, пасля чаго сям’я перабралася ў Беларусь.

Латышонак у 1998-м зарэгістраваўся ў сталіцы. Ёсць звесткі, што Мікалай — вайсковец часткі 01549 (гэта служба бяспекі Лукашэнкі).

Мужчына ў сярэдзіне 2021 года быў прапісаны ў Мінску на вуліцы Магілёўскай, 39. Гэта інтэрнат Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. І хоць Латышонак запісаны там, у яго ёсць тры кватэры, дзве з якіх размешчаныя практычна ў цэнтры сталіцы. Вось якія гэта аб’екты:

  • Двухпакаёвая кватэра плошчай 56,5 м2 у доме 50, корпус 3 на вуліцы Варанянскага (у ёй прапісаныя жонка і дачка Латышонка). Гэты цагляны дом палепшанай планіроўкі быў пабудаваны ў 1998 годзе.
Доме 50 корпус 3 по улице Воронянского в Минске. Фото: "Яндекс. Карты"
Дом 50, корпус 3 на вуліцы Варанянскага ў Мінску. Фота: «Яндэкс.Карты»
  • Двухпакаёвая кватэра плошчай 86,4 м2 у доме 22А на вуліцы Чырвонаармейскай, на беразе Свіслачы. Абвестак пра продаж кватэр у гэтым доме знайсці не ўдалося, каб ацаніць прыблізны кошт такога жылля. Аднак дзяржпрадпрыемства «Дипсервис» паведамляе, што здае там «шыкоўныя кватэры», яны падыдуць кіраўнікам і супрацоўнікам дыппрадстаўніцтваў, міжнародных арганізацый, консульскіх установаў, замежных і сумесных прадпрыемстваў. Тэрыторыя дома агароджаная, добраўпарадкаваная і ахоўваецца. Працуе кругласутачная дыспетчарская служба. У двары ёсць гасцявая стаянка. Цана арэнды не агучваецца.
Дом №22А по улице Красноармейской в Минске. Фото: "Дипсервис"
Дом № 22А на вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску. Фота: «Дипсервис»
  • Трохпакаёвая кватэра плошчай 75,8 м2 у доме 19 на вуліцы Тышкевічаў (раён станцыі метро «Міхалова»). Гэта панэльны дом 2014 года пабудовы з адносна недарагімі кватэрамі. Напрыклад, аднапакаёўка амаль на 40 «квадратаў» са сціплым рамонтам прадаецца тут за 59 900 даляраў.
Дом №19 по улице Тышкевичей в Минске. Фото: realt.by
Дом № 19 на вуліцы Тышкевічаў у Мінску. Фота: realt.by

На Мікалая Латышонка зарэгістраваны аўтамабіль Mazda 6 2014 года выпуску. У жонкі і дачкі нерухомасці і транспарту станам на сярэдзіну 2021-га не было.

Прызначэнне памочнікам Лукашэнкі і выхад да людзей у жніўні 2020-га

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Латышонка сваім памочнікам па агульных пытаннях 6 лютага 2018 года. «Памочнік па агульных пытаннях — гэта пытанні „ад зямлі да неба“», — заяўляў тады палітык.

Характэрна, што 30 жніўня 2020 года, калі быў чарговы нядзельны марш, Мікалай Латышонак выйшаў з Палаца Незалежнасці да людзей, калі амаль усе разышліся.

Як пісаў TUT.BY, пра пратэстоўцаў Латышонак тады сказаў наступнае:

— Ну якая вас большасць?! Вы нашую краіну заганяеце (жэст, які паказвае «ўніз». — Заўв. TUT.BY). Ён (Лукашэнка. — Заўв. TUT.BY) не прайграў адназначна. Большасць на баку прэзідэнта. Вось праз вашыя ўсе акцыі — паглядзіце на курс даляра (ён рос на той момант цягам больш чым 10 дзён. — Заўв. TUT.BY). У вас ёсць выбар, тут няма заслоны.

— Вы адмаўляеце катаванні на Акрэсціна? — спыталі тады Латышонка.

— Пачакайце. Усё, што паказана ў СМІ, — гэта памножана на 100. Як мінімум, — адказаў ён.

Якія людзі цяпер прымаюць рашэнні ў Беларусі? Вашае права — ведаць пра гэта. «Люстэрка» знаходзіць і публікуе поўную інфармацыю — у тым ліку факты, якія чыноўнікі не спяшаюцца агучваць самі.

Падтрымайце каманду «Люстэрка», каб мы працягвалі працу

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.