Опубликовано 10 лютага 2024 у 15.41
Адрес в интернете: https://zerkaloio-site.online/news/economics/60769.html    

Чыноўнік адрэагаваў на зварот да Лукашэнкі работнікаў рыбакамбіната, якім пяць месяцаў не плацяць заробак. Вось што ён сказаў

Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Генадзь Любатынскі пракаментаваў сітуацыю з работнікамі рыбакансервавага камбіната. Нагадаем, яны запісалі відэазварот да Лукашэнкі з нагоды нявыплачанага заробку. Без грошай людзі ўжо пяць месяцаў.

Глава администрации Октябрьского района Минска Геннадий Люботынский. Минск, 10 февраля 2024 года. Фото: скриншот видео пресс-службы Мингорисполкома
Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Генадзь Любатынскі. Мінск, 10 лютага 2024 года. Скрыншот відэа прэс-службы Мінгарвыканкама

— ТАА «Рыбакансервавы камбінат сталічны» — гэта прыватнае прадпрыемства, якое працуе ў сталіцы з 2022 года на арандаваных плошчах ААТ «Белрыба». Нам вядома пра праблему выплаты заработнай платы, — заявіў Генадзь Любатынскі. — Сёння гэтая сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі. Трэба сказаць, што цягам лістапада, снежня быў праведзены шэраг сустрэч, нарад на ўзроўні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёна, а таксама з выездам на прадпрыемства, праведзеныя перамовы з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства. І па выніках перамоваў удалося выплаціць частку пазычанасці работнікам.

Гэтая выплата была праведзеная ў канцы снежня. Праца па выплаце заработнай платы будзе працягнутая. У найбліжэйшыя дні, панядзелак-аўторак, будуць праведзеныя неабходныя сустрэчы і нарады для вырашэння гэтай праблемы. Людзі не застануцца з гэтай праблемай сам-насам. І адміністрацыя раёна, і Мінгарвыканкам будуць рабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны людзі атрымалі заробленыя свае грошы.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO