• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Сястра Ганны Сялук: Амерыка і «Еўрабачанне» нам не патрэбныя, ёсць рынак Расіі і Казахстана

15 красавiка 2025 у 1744740180
Максім Іскрын / «Зеркало»

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова (яна ж сястра нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) расказала, як бачыць беларускую музычную індустрыю, піша "Наша Ніва".

Таццяна Кулакова. Скрын відэа АНТ
Таццяна Кулакова. Скрын відэа АНТ

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова - родная сястра Ганны Лукашэнкі, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук. Па інфармацыі «Бюро», гэты прадзюсарскі цэнтр належыць Палацу Рэспублікі Упраўлення справамі Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). АНСЛ нагадвае скарочаныя ініцыялы Ганны Сяргееўны Лукашэнкі (толькі па-руску). Але сама яна супрацоўніцай у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта не атрымлівае.

У эфіры АНТ Кулакова расказала, як узнікла ідэя стварыць прадзюсарскі цэнтр. Па яе словах, усё пачалося пасля 2020 года, калі яна і іншыя калегі неафіцыйна дапамагалі беларускім артыстам з раскруткай, арганізацыяй канцэртаў, але праца стала сур'ёзнай, і прыйшлося аформіць гэта як бізнэс:

«Проста ў нас атрымалася так, што пасля 2020 года многім нашым артыстам давалі нейкія кансультацыі па прасоўванні, па нейкіх кроках у раскрутцы, дапамагалі ў арганізацыі канцэртнай дзейнасці, дапамагалі ў арганізацыі падбору рэпертуару, наладжванні ўзаемаадносін з прэсай. І гэта неяк усё адно за адным, і атрымалася, што ты не можаш сказаць "я дырэктар артыста". Ну хто ты такі? То-бок, няма нейкай юрыдычнай падаплёкі. І таму была створана музычная медыякампанія».

Кулакова запэўнівае, што цяпер музычная індустрыя Беларусі «на ўздыме, у якім яна не была на працягу многіх гадоў».

Па яе словах, раней «людзі проста гадамі спявалі адну і тую ж песню, і гэта было нецікава», цяпер жа «артысты ўсе вельмі высокага ўзроўню па сваім майстэрстве, па сваёй харызме, па сваім рэпертуары».

Пры гэтым Кулакова не бачыць ніякіх праблем, з якімі сёння сутыкаюцца беларускія артысты. «Еўрабачанне» і амерыканскія лэйблы ім не патрэбныя, а для прасоўвання дастаткова Расіі і Казахстана.

«Скажам адкрыта: у амерыканскіх лэйблах нашы артысты не былі. Таму тут праблем няма. А тое, што яны [не] ўдзельнічаюць у "Еўрабачанні", вы ведаеце, так і не трэба. Мяркуючы па тым, што адбываецца ў гэтым конкурсе апошнія некалькі гадоў, мне падаецца, што і не трэба. А рынак расійскі - калі ласка, ён адкрыты. Рынак Казахстана адкрыты».

Кулакова запэўнівае, што місія іх прадзюсарскага цэнтра - пошук новых імёнаў і развіццё музычнай індустрыі краіны.

«Хацелася б, каб гэтых імён было як мага больш. Ведаеце, самая наша вялікая мэта і місія - гэта калі людзі будуць казаць: я люблю сваё беларускае, і я хачу яго чуць, я хачу яго купіць», - даводзіць жанчына і запэўнівае, што ў яе плэйлісце «няма ніводнага іншага артыста, акрамя беларускага».

Навiны па тэме:

Бывшую жену политзаключенного, которая поет песни невестки Лукашенко, отметили на «Песне года»

«Всей правды никто знать не захочет». Пропагандист рассказал, как Лукашенко «стиснув зубы» скрывает проблемы от беларусов

Российский рэпер Лигалайз выпустил клип на песню с цитатой Лукашенко, которая стала мемом сразу после начала войны в Украине

Полная версия