У Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі новы кіраўнік. І вы ўсе яго ведаеце
6 чэрвеня 2023 у 1686041220
«Зеркало»
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі новага генеральнага дырэктара. Ім стаў кіраўнік «Белорусского общества "Знание"», былы дэкан філасофскага факультэта БДУ і пастаянны госць беларускіх і расійскіх тэлеэфіраў Вадзім Гігін.

Міністр культуры звярнуў увагу, што падчас арганізацыі працы новы кіраўнік мусіць вырашаць наступныя задачы: кадравая бяспека, фармаванне прафесійнай каманды, умацаванне матэрыяльнай базы, перагляд структуры і штатнай колькасці бібліятэкі, стварэнне аўтаматызаванай сістэмы «Электронная бібліятэка» і метадычнае суправаджэнне і забяспечанне кантролю дзейнасці публічных бібліятэк краіны.
Вадзім Гігін - кіраўнік «Белорусского общества "Знание"», былы дэкан філасофскага факультэта БДУ і пастаянны госць беларускіх і расійскіх тэлеэфіраў. Акрамя таго, ён чалец камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія з'ехалі, чалец калегій Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, а таксама ўваходзіць у склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.