• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Замест палітвязня Алеся Бяляцкага на ўручэнні Нобелеўскай прэміі выступіць яго жонка. Туды запрасілі і Ціханоўскую

7 снежня 2022 у 1670416860
«Зеркало»

На цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая пройдзе 10 снежня ў мэрыі Осла, палітвязня Алеся Бяляцкага будзе прадстаўляць яго жонка Наталля Пінчук, паведамляе Нобелеўскі камітэт.

Алесь Бяляцкі. Фота: TUT.BY

На цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі лаўрэатаў будуць прадстаўляць наступныя асобы, кожная з якіх скажа прамову і прачытае нобелеўскую лекцыю ад імені лаўрэатаў:

  • ад імені беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага будзе выступаць яго жонка Наталля Пінчук;
  • другога лаўрэата - расійскі фонд «Мемарыял» - прадстаўляе старшыня праўлення Ян Рачынскі;
  • украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» будзе прадстаўлены яго кіраўніцай Аляксандрай Матвійчук.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан і жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, 18 траўня 2012 года. Фота з сайта spring96.org

Нагадаем, беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і палітвязень Алесь Бяляцкі ў 2022 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Разам з ім прэмію прысудзілі праваабаронцам з Расіі і Украіны - фонду «Мемарыял» і «Цэнтру грамадзянскіх свабод».

Пасла Беларусі (як і Расіі) на цырымонію ўручэння не паклікалі з прычыны расіскага ўварвання ва Украіну. Затое запрасілі лідарку беларускіх дэмакратычных сіл Святлану Ціханоўскую.

Алесь Бяляцкі дзесяцігоддзямі выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі і адстойваў правы палітвязняў. Цяпер ён зноў за кратамі.

Год яго пратрымалі ў ізалятары, нібыта за нявыплату падаткаў. У верасні гэтую справу спынілі, але следства выставіла новае абвінавачанне. Цяпер Бяляцкага і яго калег па праваабарончым цэнтры «Вясна» абвінавачваюць у кантрабандзе буйной сумы грошай, арганізаванай групай асоб, і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Нягледзячы на новыя ўводныя, прэтэнзіі дзяржавы застаюцца на тую ж суму, што фігуравала ў першай справе. Санкцыя самага суровага артыкула абвінавачання прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама

«Гэта ўсё нечаканае абсалютна. Нідзе не было згадана імя Алеся». Жена Беляцкого о Нобелевской премии мужа
Совесть нации. Рассказываем о белорусском правозащитнике Алесе Беляцком, получившем Нобелевскую премию мира

Навiны па тэме:

«А хто робіць свет лепшым? Ідэалісты». Жонка Алеся Бяляцкага расказала пра яго Нобелеўскую прэмію і справу, якая больш за працу

В Вильнюсе напротив белорусского посольства открыли большой мурал с портретом Алеся Беляцкого. Фотофакт

В ООН призвали РФ не выдавать в Беларусь психолога, которому грозит семь лет за комментарии о Лукашенко. Что решил суд

Полная версия