Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
апублікавана: 31 сакавiка 2025 в 11.58
абноўлена: 31 сакавiка 2025 в 12.18
Ігнат Пекарэвіч / «Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Караева старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, паведаміла прэс-служба палітыка.
«З шэрагу кандыдатур, якія прапаноўваліся, я прыняў рашэнне прызначыць губернатарам вас», - сказаў Лукашэнка Караеву.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Лукашэнка акурат прапаноўваў перадаць пасаду Караеву - калі палітык прызначыў Уладзіміра Караніка віцэ-прэм'ерам з пасады кіраўніка Гродзеншчыны. З таго часу Караеў быў выканаўцам абавязкаў старшыні аблвыканкама.
Юрый Караеў родам з Паўночнай Асеціі, яму 58 гадоў. З 1987 года служыў ва ўнутраных войсках, у 2012−2019 гадах быў камандуючым унутранымі войскамі МУС Беларусі, з 11 чэрвеня 2019 да 29 кастрычніка 2020 года - кіраўніком МУС, пасля прызначаны памочнікам Лукашэнкі - інспектарам па Гродзенскай вобласці.