• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Чыноўнікі прыдумалі, як яшчэ сапсаваць жыццё насельніцтву — збіраюцца ўзаконіць «адцісканне» пенсій у некаторых беларусаў

15 жнiўня 2024 у 1723724400
«Зеркало»

У Беларусі хочуць увесці чарговыя пенсійныя новаўвядзенні - падрыхтаваны законапраект, які разглядае парламент. Пра некаторыя з магчымых змяненняў ужо расказвалі ў Мінпрацы - яны датычаць ІП і плацельшчыкаў падатку на прафдаход. Аднак гэты дакумент, як высветлілася, прадугледжвае і іншыя новаўвядзенні - абмежаванні ў пенсіях тых, хто пазбаўлены волі.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Новаўвядзенні па мінімальных сумах, якія павінныя заставацца ў тых, хто пазбаўлены волі

Чыноўнікі сярод іншага хочуць унесці змяненні што да выплаты пенсій тым, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Для гэтага збіраюцца адкарэктаваць артыкул 88 Закона «Пра пенсійнае забяспечанне».

Як цяпер атрымліваюць пенсіі тыя, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі? Ім выдаюць грошы ў памеры 10% ад прызначаных выплат. Пры гэтым выплата не можа быць ніжэйшай за 20% ад мінімальнай пенсіі па ўзросце. «У тых выпадках, калі памер іх пенсіі перавышае кошт утрымання ў месцах пазбаўлення волі, выплачваецца розніца паміж пенсіяй і коштам утрымання, але не менш за 10% прызначанай пенсіі і не менш за 20% мінімальнай пенсіі па ўзросце ў месяц», - гаворыцца ў цяперашняй версіі закона.

Мінімальная пенсія па ўзросце цяпер складае 108,25 рубля. Да гэтай сумы прадугледжаная даплата памерам 333,63 рубля. Разам атрымліваецца 441,88 рубля.

Як хочуць зрабіць? Мяркуючы з законапраекта, чыноўнікі прыбралі згадку пра мінімальныя сумы пенсіі, якія павінныя атрымліваць на рукі ў месцах пазбаўлення волі.

«Пенсіянерам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі (акрамя няпоўнагадовых), сума прызначанай пенсіі (акрамя сацыяльнай) пералічваецца ў папраўчую ўстанову па месцы адбыцця пакарання, - гаворыцца ў законапраекце. - Парадак утрыманняў з сумы пенсіі, якая паступіла ў папраўчую ўстанову, вызначаецца Крымінальна-выканаўчым заканадаўствам».

Задержанные, во время флешмоба "Революция через социальную сеть", активисты машут руками из камер изолятора временного содержания на Окрестина, в Минске 6 июля 2011 года. Фото: Reuters
Палітвязні (і іншыя асуджаныя) сутыкаюцца з дзвюма праблемамі, праз якія трапляюць у фінансавыя пасткі. Пра іх рэдка гавораць

Новаўвядзенне што да рахункаў, на якія залічваюць пенсіі

Яшчэ адно прапанаванае змяненне - пенсіі збіраюцца пералічваць не на асабісты рахунак кожнага зняволенага, як гэта адбываецца цяпер, а проста «ў папраўчую ўстанову».

Для гэтага таксама збіраюцца змяніць Крымінальна-выканаўчы кодэкс. «Выплата пенсій асуджаным (акрамя няпоўнагадовых) ажыццяўляецца органамі, якія прызначаюць і выплачваюць пенсію, шляхам пералічэння належных сумаў пенсій у папраўчую ўстанову па месцы адбыцця пакарання», - гаворыцца ў законапраекце.

Хочуць узаконіць «адцісканне» грошай на аплату харчавання і ЖКП

Пры гэтым чыноўнікі хочуць прапісаць, што з пенсій тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, могуць забіраць сродкі на кампенсацыю кошту харчавання, камунальных паслуг, сродкаў асабістай гігіены, адзення і абутку (акрамя кошту спецыяльнага харчавання, спецыяльнага адзення, спецыяльнага абутку і іншых неабходных сродкаў індывідуальнай абароны).

Фактычна гэта робяць і цяпер, на гэта раней звярталі ўвагу праваабаронцы. «Мы ж рэгулярна чуем пра тое, што асуджаныя атрымліваюць за працу пасля выліку выдаткаў на харчаванне і камунальныя паслугі нейкія сімвалічныя сумы. Гэта можа адбывацца толькі праз заніжэнне адміністрацыяй прадпрыемстваў пры калоніях альбо адпрацаванага часу, альбо паказчыкаў выпрацоўкі, інакш асуджаныя атрымлівалі б не менш за месячную мінімальную зарплату. Большасць асуджаных пра такое і не марыць», - расказваў раней юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка.

Чытайце таксама

Экс-«кашалёк» Лукашэнкі, які трапіў у няласку да палітыка і пабываў за кратамі, вярнуў кантроль над адной са сваіх асноўных фірмаў
Украінцы працягваюць аперацыю ў Курскай вобласці. Для Беларусі гэта анамальны рэгіён у РФ (што прызнаюць чыноўнікі), але са знакам мінус

Навiны па тэме:

Чыноўнікі расказалі пра законапраект, якім хочуць узаконіць «адцісканне» пенсій у некаторых катэгорый насельніцтва (і ўкараніць іншыя новаўвядзенні)

Чиновники подготовили очередные пенсионные изменения. Кого они затрагивают?

У некоторых ИП взносы вырастут в разы, платить зарплаты «в конвертах» станет более рискованно. Минтруда — об изменениях по платежам в ФСЗН

Полная версия