ДПК: Ля мяжы знайшлі цела мужчыны з дакументамі грамадзяніна Сірыі і дакументамі аб дэпартацыі з Польшчы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Ноччу 20 снежня ля беларуска-польскай мяжы знайшлі цела мужчыны, паведамілі у Дзяржпамежкамітэце.

Фото: t.me/gpkgovby
Фота: t.me/gpkgovby

Цела знайшлі беларускія памежнікі недалёка ад плота, які быў узведзены на польскім баку.

«Зыходзячы з характару слядоў, пакінутых на снезе, труп быў перамешчаны з Польшчы ў Беларусь праз брамку „для міграцыі жывёл“ у польскай загародзе. Пры першасным аглядзе загінулага выяўленыя кровападцёкі на твары і канечнасцях. Сярод рэчаў знойдзеныя дакументы грамадзяніна Сірыі і пастанова аб дэпартацыі ад 19 снежня 2022 года з забаронай уезду на тэрыторыю Польшчы і іншыя дзяржавы Шэнгена тэрмінам на 3 гады, выдадзеная камендантам пляцуўкі Памежнай варты Польшчы ў Баброўніках», — паведамілі ў ДПК.

Фото: t.me/gpkgovby
Фота: t.me/gpkgovby

Для высвятлення абставінаў смерці на месца выкліканая следча-аператыўная група. Праводзяцца следчыя дзеянні.

З пачатку года ля мяжы з Польшчай беларускія памежнікі знайшлі целы шасці чалавек.

Фото: t.me/gpkgovby
Фота: t.me/gpkgovby

У польскім памежным ведамстве пакуль ніяк не пракаментавалі заявы беларускіх калегаў. Раніцай 20 снежня ў ведамстве паведамілі, што за мінулыя суткі ў краіну спрабавалі незаконна трапіць 26 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Егіпта, Ірана, Афганістана і Сірыі.